Тэл./факс: 80225 73 24 39
Тэл.: 80225 73 24 42
г. Бабруйск, вул. Батава, д. 16в

Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з’яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асобаў, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленым асобам.Пры звароце грамадзяніну неабходна падаць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.Да ведама грамадзян:

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў метадычным кабінеце, тэлефон 73 24 42

Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў сакратар установы.

Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца сакратаром ўстановы па тэлефоне 73 24 42

Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў пра злачынства, разгляду не падлягаюць.